«Белавія» не пусціла расейскую «Победу» у Беларусь


Расейскі лоўкостэр хоча запусціць рэйсы з Менска ў Маскву, але беларуская нацыянальная авіякампанія не дазваляе.

28 студзеня гендырэктар лоўкостэра «Победа» Андрэй Калмыкаў напісаў ліст міністру транспарту Расеі з простба дапамагчы ўрэгуляваць тарыфныя спрэчкі з «Белавіяй». Для палётаў у Беларусь кампанія мусіць мець акрэдытакцыю беларускага дэпартаменту па авіяцыі, адна з умоваў – узгадненне тарыфаў з «Белавіяй».

У пачатку снежня мінулага года нацыянальная авіякампанія Беларусі адмовілася ўзгдняць прапанаваныя тарыфы. «Белавія» палічыла, што прадстаўленыя тарыфы могуць прывесці да зніжэнн тарыфаў на кірунку Масква-Менск і дэстабілізаваць канкурэнтную сітуацыю, што склалася, адзначае Калмыкаў.

Цяпер расейскі Мінтранс рыхтуе пакет мераў у адказ.

Крыніца, блізкая да «Победы», паведамляе, што лоўкостэр хацеў запрапанаваць тарыфы, прыкладна на 30 % ніжэйшыя ў параўнанні з іншымі кампаніямі.

У дэпартаменце па авіяцыі Беларусі кажуць, што пытанне яшчэ канчаткова не вырашанае.

«Перамовы будуць няпростымі, магчыма, наконт выхаду «Победы» не атрымаецца дамовіцца, бо для «Белавія» Масква – адзін з самых выгадных кірункаў, а дыскаўнтэр нават з невялікай колькасцю рэйсаў будзе ціснуць на цэны. З іншага боку, Менск становіцца транзітным пунктам для забароненых вылетаў з Расеі ва Украіну, у Турцыі ці Егіпет, калі «Белавія» зацікаўленая ў павелічэнні частаты сваіх рэйсаў, то прыйдзецца дамаўляцца», – разважае Фёдар Барысаў з расейскай Вышэйшай школы эканомікі.

НМ, belsat.eu, паводле «Ведомості»

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары