«Белавія» будзе патрабаваць у Украіны кампенсацыі выдаткаў за прымусовую пасадку ў Кіеве


Украінскія дыспетчары вярнулі борт «Белавіі» у кіеўскі аэрапорт пад пагрозаю падняць знішчальнікі.

Самалёт беларускай авіякампаніі, які выконваў рэйс з Кіева (Жуляны) у Менск вярнулі ў аэрапорт вылету па патрабаванню Службы бяспекі Украіны.

Пасля пасадкі ў Кіеве з борта паветранага судна праваахоўныя органы Украіны знялі з борта аднаго з пасажыраў – грамадзяніна Арменіі.

Пасля дазапраўкі рэйс вылецеў у Менск, а знятага пасажыра ўкраінскія праваахоўнікі адпусцілі, ён вылецеў у Менск рэйсам «Белавіі» а 19-ай.

Кіраўніцтва авіякампаніі прынесла пасажырам прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

«Белавія» заяўляе, што мае намер патрабаваць «Украэраруху» кампенсацыі выдаткаў, звязаных з вяртаннем самалёта ў Кіеў.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары