Белавія – бізнес важнейшы за жыцці людзей


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/sSP7xoEERWQ”][vc_column_text]Кампанія “Белавія” не будзе прыпыняць авіяспалучэнне з Егіптам, але скіравала туды адмыслоўцаў дзеля аналізу сітуацыі ў галіне бяспекі пасажыраў.

Пра гэта заявіў генеральны дырэктар беларускага авіяперавозніка Анатоль Гусараў. Тым часам Крэмль кажа, што не адновіць авіярэйсы ў арабскую краіну пакуль не будзе канчатковых вынікаў следства. А вось ці гатовыя беларусы адмовіцца ад сонца і мора ў замен на бяспеку?

Замежныя адмыслоўцы амаль не сумняюцца – на борце самалёта расейскай авіякампаніі «Кагалымавія» была бомба. І, хоць Крэмль не хоча казаць пра гэтую версію ўслых, урад суседняй краіны дбае пра бяспеку сваіх грамадзянаў: напярэдадні Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прыпыненні рэйсаў паміж Расеяй і Егіптам.

«Нашая задача, я маю на ўвазе задача і ўладаў і адпаведна ўсіх, хто звязаны з перавозкамі, турыстычных аператараў, паклапаціцца пра гэтых грамадзянаў. Арганізавана вывесці людзей пры магчымасці ў тым жа парадку, як гэта было запланавана, або ў максімальна набліжаныя да гэтага перыяду тэрміны» — кажа Дзмітрый Мядзведзеў, прэм’ер-міністр Расеі.

Тым часам 90 адсоткаў беларускіх турыстаў, якія сядзелі на мінулых выходных на валізках у расейскіх аэрапортах, вырашылі перанесці свой адпачынак з Егіпту ў Турцыю. Але ёсць і тыя, хто ў гэты час аказаўся на егіпецкіх курортах. Акурат сёння з Егіпту вярнуўся старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

«Нават пасля таго, як здарылася трагедыя, людзі працягвалі ехаць і адпачываць. Асабліва здзівіла адная жанчына, якая прыехала з дзецьмі. Яна горда распавядала, што яна прыляцела на самалёце “Кагалымавія” і які быў цудоўны, добры самалёт». — распавядае журналіст Андрэй Бастунец.

Паводле інфармацыі Міністэрства спорту і турызму, цяпер у Егіпце каля тысячы васьміста беларускіх турыстаў. У той жа час нацыянальны авіяперавознік «Белавія» працягвае ажыццяўляць пералёты ў Егіпет – Міністэрства замежных справаў пакуль толькі рэкамендавала беларусам утрымацца ад адпачынку ў арабскай краіне. Фактычна гэта значыць, што турфірмы маюць права вярнуць турыстам толькі частку сумы за пуцёўку. А таму толькі каля 2-ух адсоткаў беларусаў адмовіліся ад паездкі ў Егіпет.

«Склалася форсмажорная сітуацыя. То трэба або стаць у пазіцыю – вярніце мае грошы, бо я нікуды ехаць не хачу. І тады трэба будзе займацца працяглымі цяжбамі з турагентам, з тураператарамі, судовымі разбіраннямі. Або знайсці мірнае выйсце, бо заўсёды лепш дамаўляцца, чым канфліктаваць» – пераконвае Валянцін Цэхмейстэр, дырэктар Саюзу турыстычных арганізацыяў.

Напярэдадні амбасадар Беларусі ў Егіпце Сяргей Рачкоў абмеркаваў з егіпецкімі бокам шэраг гандлёва-эканамічных пытанняў. У афіцыйных паведамленнях, што праўда, не было ні слова ці абмяркоўвалася бяспека нашых турыстаў. Ці гатовыя самыя беларусы рызыкаваць сваёй бяспекаю?

Тым часам толькі за мінулыя выходныя з Менску ў арабскую краіну паводле пуцёвак тураператара “Тэз Тур” вылецелі 143 турысты.

Віталь Бабін[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў