Беларусы знялі фільм па сцэнары, які напісала нейрасетка


Стужку, якую знялі менш чым за два дні, зразумець няпроста.

Беларуская кінакампанія RitZEED выпусціла кароткаметражны фільм паводле сцэнару, напісаным нейрасеткаю.

Штучная нейронная сетка – матэматычная праграма, збудаваная паводле прынцыпу арганізацыі і функцыянавання нервовай сістэмы клетак жывога арганізму.

Стужка называецца «Завод станкабудаўнічых станкоў», яна была створаная ў межах хакатону «What the Hack 3.0» у стартап-хабе «Imaguru» за 40 гадзінаў.

«Сцэнар напісаны нейрасеткаю, аўтарскія правы ў яе», – адзначаюць стваральнікі.

Гісторыю герояў з імёнамі Джоні, Джо, містэр Блундзін, Марфеус, маёр Ўорэн і Джон Рут зразумець цяжка.

Сюжэт фільма атрымаўся абсурдным і з цяжкасцю паддаецца пераказу.

«Ты пачакаў і не падумаў сябе цёмным? Я проста думаў, што ты сказаў, што яшчэ пачакаў, цяпер яно стала ў працяг», – кажа адзін з персанажаў.

Сервіс Bird in Flight мяркуе, напрыклад, што дзеянне адбываецца ў паліцэйскім участку і прысутныя расследуюць нейкую справу.

Апроч дыялогаў нейрасеціва прапісала таксама эмоцыі, якія неабходна адлюстроўваць акторам – яны адлюстраваныя ў подпісах на экране. Рэмаркі гэтыя, аднак, не зусім спалучаюцца з рэплікамі накшталт «Ты збіраешся проста падабраць свае паліцэйскія сцеклі? Я не прывёў цябе ў паліцэйскім сябе».

ДД

Стужка навінаў