Беларусы змагаюцца за права на родны герб


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=J7yVz3XVl7s”][vc_column_text]За саколкі з Пагоняй не адлічылі, але пакаралі. Навучэнцаў Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча, якія выклалі здымкі з патрыятычнымі кашулямі абвінавацілі ў парушэнні ўнутранага распарадку, паводле якога форму нельга змешваць з цывільнай вопраткай. За гэта юнакоў пакаралі пазбаўленнем дазволу выехаць на выходныя дадому.

АЛЯКСАНДР КАЛЬКО

ДЫРЭКТАР БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ КАДЭЦКАЙ ВУЧЭЛЬНІ

“У справе паставілі кропку. Яны не адлічаны, а жывуць тут, працуюць”.

Стала вядома, што акрамя гэтага дырэктар папрасіў прабачэння перад адным з кадэтаў за спробу адлічэння. З самімі навучэнцамі скантактаваць не ўдалося, тэлефоны юнакоў выключаныя.

А ў Баранавічах жыхары гораду выказалі не толькі падтрыманне, але і выказалі абурэнне дзеяннямі адміністрацыі вучэльні, якая заяўляла раней пра адлічэнне навучэнцаў.

ЖЫХАРЫ БАРАНАВІЧАЎ

“Нават у такім ўзросце дзеці маюць права на самавыражэнне. Рэзка перасякаць іх у гэтым… можна такім чынам сапсаваць усё жыццё”.

“Гэта іх асабістае меркаванне, гэта іх светапогляд, чаму яны павінны ад гэтага адмаўляцца”.

“Можа быць, яны яшчэ большыя патрыёты, чым тыя, хто выступае па тэлебачанні пад чырвона-зялёным сцягам. Гэта асабістыя перакананні.

Варта адзначыць, што акурат за пару дзён да публікацыі фота гісторыі міністр унутраных справаў распавядаў журналістам, што пераслед за гістарычныя сімвалы паводле закону немагчымы.

ІГАР ШУНЕВІЧ

МІНІСТР УНУТРАНЫХ СПРАВАЎ БЕЛАРУСІ

“Падобнага кшталту нормаў я не бачыў у КААП, альбо ў якім-кольвек іншым дакуменце. Не магу пацвердзіць наяўнасць такой нормы”.

Але словы і справы разыходзяцца. Міністр пераконваў журналістаў у адным, а адразу ж пасля выбараў міліцыянты затрымалі заўзятараў за шалікі з выяваю Пагоні. Грамадскія актывісты лічаць, што міліцыянты пераследуюць за сімвалы праз сваю неадукаванасць, бо атаясамліваюць Пагоню з палітычнай дзейнасцю.

У сваю чаргу ў інтэрнэце выбухнула сапраўдная хваля падтрымання і салідарнасці з маладзёнамі. Грамадскія актывісты распачалі шэраг акцый, у тым ліку і збор подпісаў, каб змяніць гэта.

ПАВАЛ БЕЛАВУС

ДЫРЭКТАР АРТСЯДЗІБЫ

“Каб склалася агульнае адзінае меркаванне, што гэта нацыянальны сімвал, а не нейкі апазіцыйны знак, а менавіта нацыянальны сімвал беларусаў, пад якім яны, жывучы ў гэтай краіне атрымалі незалежнасць”.

Тым больш, як вынікае з апытанняў, праведзеных нашымі карэспандэнтамі, нацыянальная сімволіка зусім не чужая для большасці апытаных на вуліцах Берасця.

ЖЫХАРЫ БЕРАСЦЯ

“Гэта ж нашая гісторыя, культура, таму стаўлюся добра”.

“Гэта ж нацыяльны сцяг, нацыянальная сімволіка”.

“Гэта ж наш сцяг, наш беларускі сцяг”.

“У прынцыпе, калі б ён вярнуўся, было б вельмі няблага”.

Зрэшты і цяпер на гербах сучасных шматлікіх гарадоў нашай краіны прысутнічае Пагоня. А сам сімвал з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Нацыянальным гербам “Пагоня” была ў 1991-1995 гоадах. Зрэшты і першы прэзідэнт краіны прымачы прысягу клаў руку на Канстытуцыю з выявай Пагоні.

Сяргей Скулавец.[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў