Беларусы заплацяць за «беспадстаўныя» скаргі


Аляксандр Лукашэнка ўхваліў папраўкі ў Закон «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў».

Папраўкі прадугледжваюць магчымасць «наказаць рублём», тых, хто сістэматычна звяртаецца ў розныя інстанцыі з неабгрунтаванымі скаргамі.

«Закон удакладняе расходы, якія могуць быць спагнаныя з заяўніка ў выпадку, калі ён сістэматычна накіроўвае беспадстаўныя скаргі. Да іх аднесены сумы, якія падлягаюць выплаце экспертам, паштовыя выдаткі і выдаткі, звязаныя з выездам на месца разгляду звароту», – паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі.

Паводле абноўленага закону, усе звароты будуць разглядацца цягам 5 працоўных дзён, пачынаючы з наступнага дня з моманту падачы звароту або скаргі.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары