«Беларусы з Украінаю ў сэрцы»


У Кіеве паказалі працы беларускіх мастакоў. Іхныя карціны паўсталі на ўкраінска-расейскім фронце.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]У мінулым лістападзе 6 творцаў з’ездзілі ў Данецкую і Днепрапятроўскую вобласці. Яны жылі разам з салдатамі і добраахвотнікамі. Спалі ў казармах, елі ў сталоўках, апраналіся ў ваеннае адзенне і бронекамізэлькі.

11 лютага Алесь Пушкін, Андрусь Такінданг, Генадзь Драздоў, Алесь Суша, Алесь Цыркуноў разам з украінскім мастаком Тарасам Носарам прадставілі вынікі сваёй творчай паездкі ў пасольстве Украіны ў Менску.

27 сакавіка аналагічная выстава пад назвай «Беларусы з Украінаю ў сэрцы» адкрылася ў Нацыянальным музеі гісторыі Украіны.

Прапануем вашай увазе рэпартаж Антося Цялежнікава «Пэндзлі замест аўтаматаў». Ён прысвечаны пленэру, які беларускія мастакі правялі пад Данецкам.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/ceqZBijwBqk?t=3s”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў