Беларусы, які трапілі ў аварыю пад Лоддзю, вярнуліся на радзіму


Аўтобус з пацярпелымі прыехаў у Горадню 26 красавіка.

Дадому вярнуліся 33 пасажыры і абодва кіроўцы. Восем асобаў засталіся ў польскіх шпіталях. Яны вернуцца ў бліжэйшыя дні.

Турыстычны аўтобус з Беларусі перакуліўся ў кювет на аўтастрадзе А2 непадалёк гораду Лодзь у Польшчы. 18 асобаў атрымалі траўмы і дастаўленыя ў шпіталь, у тым ліку адна асоба атрымала настолькі сурʼёзныя пашкоджанні, што яе забраў ратавальны верталёт.

Большасць пасажыраў аўтобуса – супрацоўнікі фірмы «Гораднягандальсэрвіс». Яны ездзілі на карпаратыўную экскурсію ў Прагу.

Польскі бок распачаў крымінальную справу. Перакулены аўтобус даследуюць эксперты.

ДР belsat.eu паводле tut.by

Глядзі таксама
Каментары