Беларусы выйдуць на працу ў суботу, каб адпачыць 6 лістапада


Паводле пастановы Савету міністраў, у Беларусі субота 4 лістапада будзе працоўным днём. А аўторак 6 лістапада – выходным.

Перанос працоўнага дня звязаны з адзначэннем 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі. 7 лістапада святкуецца ў Беларусі на дзяржаўным узроўні і таксама з’яўляецца выходным.

Усе арганізацыі з улікам спецыфікі вытворчасці павінны будуць ажыццявіць гэты перанос працоўных дзён.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары