Беларусы ўвесь жнівень масава скуплялі валюту


У жніўні насельніцтва рэзка павялічыла чыстую куплю замежнай валюты. Паводле звестак Нацбанку, за апошні месяц лета фізічныя асобы купілі замежнай валюты на 334,1 млн. долараў больш, чым прадалі.

Варта адзначыць, што сёлета ўсе папярэднія месяцы беларусы здавалі валюты больш, чымся куплялі.

Камерцыйныя банкі ў жніўні канстатавалі павышаны попыт насельніцтва на замежную валюту. У прыватнасці, «Беларусбанк» 25 жніўня паведаміў, што попыт на замежную валюту з боку насельніцтва вырас у пяць разоў.

Эксперты фінансавага рынку тлумачаць павелічэнне попыту на замежную валюту ў жніўні ростам дэвальвацыйных чаканняў, выкліканых аслабленнем расейскага рубля.

МЛ, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары