Беларусы ўзялі спажывецкіх крэдытаў на 1 мільярд долараў


Новы рэкорд, але пакуль толькі ў колькасці пазыкаў: беларусы ўзялі спажывецкіх крэдытаў на 1 мільярд долараў.

Толькі за травень насельніцтва пазычыла ў банкаў на 136 мільёнаў рублёў болей, чым вярнула. Калі параўнаць з папярэднім годам, то за студзень-травень 2016 доўг па спажывецкіх крэдытах зменшыўся на 4 адсоткі, а за аналагічны перыяд 2017-га – вырас на 17 %.

Паводле аналітыкаў, звязанае гэта з тым, што атрымаць крэдыт цяпер стала прасцей – з першага траўня даведку аб даходах банкі патрабаваць не абавязаныя. Паўплывала на колькасць пазыкаў і запавольванне інфляцыі, у выніку чаго адсоткавыя стаўкі для фізічных асобаў знізіліся ўдвая: летась банкі выдавалі крэдыты да года пад 29 %, а сёлета – ужо пад 14,4 %.

belsat.eu

Стужка навінаў