Беларусы ўвайшлі ў дзясятку самых тоўстых нацыяў Еўропы


Паводле «Economist Intelligence Unit», у гэтым годзе Беларусь заняла 46-е месца ў рэйтынгу Глабальнага індэксу харчовай бяспекі. Даследаванне зрабілі на замову карпарацыі «DuPont».

На пазіцыю ў харчовым рэйтынгу ўплываюць тры індыкатары: даступнасць, эканамічнасць, якасць і бяспека. Па якасці і бяспецы прадуктаў харчавання Беларусь – 39-ая. Па эканамічнасці прадуктаў 46-ая, па даступнасці – 52-ая (па гэтым паказчыку мы занялі больш сціплыя пазіцыі ў параўнанні з 2012-2015 гадамі). Першае месца ў рэйтынгу занялі ЗША, апошняе – Бурундзі.

Па выніках даследавання беларусы апынуліся ў дзясятцы самых тлустых нацыяў Еўропы. У Беларусі жыве 23,4% людзей з лішняй вагой. Першае месца ў гэтым антырэйтынгу займаюць брытанцы. Далей ідуць чэхі, славакі, ірландцы, палякі, расейцы, венгры, французы і іспанцы. Самыя худыя ў Еўропе – аўстрыйцы.

ЮВ, belsat.eu, паводле zautra.by

Стужка навінаў