Беларусы ўсклалі кветкі на магілу Касцюшкі ў Швейцарыі


Гэтымі выходнымі ў Цухвіле адчынілі кватэру-музей Тадэвуша Касцюшкі.

У суботу, у 199-ю гадавіну з дня смерці лідара паўстання 1794 года, у швейцарскім Цухвіле адчынілі музей нацыянальнага героя Беларусі. У нядзелю 16 кастрычніка беларусы, амерыканцы, палякі і швейцарцы ўсклалі на магілу рэвалюцынера кветкі.

«З Кракава на аўтобусе прыехала цэлая дэлегацыя з фундацыі Касцюшкі, – падае «Белсату» старшыня Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі Аляксандр Сапега. – Прадстаўнікі фундацыі, амбасадар Польшчы, а таксама ваенны аташэ ЗША ў Швейцарыі выступілі з прамовамі».[/vc_column_text][vc_single_image image=”378486″ img_size=”large”][vc_column_text]Тадэвуш Касцюшка памёр 15 кастрычніка 1817 года ў хаце свайго сябра Франца Ксаверыя Цэлтнэра, знаходзячыся ў эміграцыі ў швейцарскім горадзе Золатурне.

«Пахавалі яго ў 2 км ад Золатурна, у вёсцы Цухвіль», – кажа Сапега.

У 1818 годзе цела Касцюшкі перавезлі ў Кракаў, дзе змясцілі на ўзгорку Вавэль, у склепе ў Саборы Святых Станіслава і Вацлава, у пантэоне польскіх каралёў і нацыянальных герояў.

На могілках у Цухвіле да сёння застаюцца ўнутраныя органы Касцюшкі, якія былі выняты падчас бальзамавання. Асобна было пахаванае толькі сэрца: спачатку ў швейцарскім Раперсвіле, а потым ў капліцы Каралеўскага палацу ў Варшаве, куды яго перавезлі ў 1927-м.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў