Беларусы ў Варшаве адсвяткуюць Дзень Волі


Беларускі Дом у Варшаве рыхтуе да Дня волі вечарыну пад знакам «Беларуская традыцыйная кухня». Вядоўца – беларуская паэтка, аўтарка і тэлевядоўца «Прывату» на «Белсаце» Валярына Кустава.

Глядзіце такскама: У Варшаве адбылося ўрачыстае шэсце з нагоды Дня Волі (Фота)

Канцэпцыя свята палягае на тым, што кожны госць прынясе з сабою беларускую страву. Кожны зможа не толькі пачаставацца, але і аддаць свой голас за самую смачную. Кухары трох найлепшых страваў атрымаюць святочныя прызы.

Каталікоў, якія трымаюць пост, арганізатары заклікаюць прынесці посныя стравы, якія ў іх традыцыйна рабілі ў Вялікую Пятніцу.

Пачатак імпрэзы – 25 сакавіка а 17:00 па адрасе ul. Wieska, 13/3.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў