Беларусы ў нацыянальных касцюмах скарылі кітайцаў

Wideo

У Пекіне адбыўся 7-ым конкурс нацыянальных касцюмаў, беларусы сталі другімі. Першае месца заняла каманда з Перу, на трэцім – расейцы.

У сёлетнім конкурсе прынялі ўдзел каманды з 19 краінаў. Акрамя Беларусі ў шоу паўдзельнічалі В’етнам, Расея, Румынія, Пакістан ды іншыя дзяржавы.

Сярод гасцей конкурсу і членаў журы былі прадстаўнікі дыпламатычных місіяў, іх семʼі, а таксама студэнты, якія вучацца ў Кітаі. Некаторыя амбасадары нават прынялі ўдзел у дэфіле і прайшліся па подыуме ў сваіх традыцыйных касцюмах.

Беларуская каманда на конкурсе выканала некалькі танцаў пад беларускамоўныя песні, у тым ліку кампазіцыю «Песняроў». На экране ў гэты час паказвалі промаролікі з краявідамі нашай краіны.

Дарэчы, беларусы перамагалі ў конкурсе касцюмаў у 2012 годзе.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары