Беларусы цягам трэцяга кварталу сёлета набылі больш за 14 тысяч новых аўтамабіляў


Бягучы год для афіцыйным аўтадылераў у Беларусі стане адным з самых паспяховых. Паводле прагнозаў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, сёлета ў краіне будзе прададзена не меньш за 53 тысячы новых аўтаў.

У трэцім квартале сёлета, згодна падлікаў аўтамабільнай асацыяцыі, беларусы набылі ў афіцыйных дылераў больш за 14 тысяч машын. Гэта на 58 адсоткаў больш, чым за аналагічны перыяд летась і ажно ў два разы перавышае колькасць продажаў у 2016 годзе.

На думку старшыні праўлення БАА Сяргея Міхневіча, асноўным драйверам росту рынку ў гэтым годзе з’яўлялася даступнасць умоваў крэдытавання і лізінгу. Але ў трэцім квартале ў параўнанні да другога бягучага году, назіраецца запаволенне росту рынку. І гэта выклікана павелічэннем колькасці адмоваў фізічным асобам у крэдытаванні і лізінгу. Прычынай таму – абмежаванні, прынятыя Нацыянальным банкам. Але галоўнай і важнай прычынай замаруджвання тэмпаў росту продажаў з’яўляецца насычэнне рынку і зніжэнне патэнцыялу попыту на ім.

Сярод гульцоў на рынку найбольшым ростам колькасці продажу адзначылася марка Geely. Цяпер аўты гэтай маркі падняліся на 4 пазіцыю, у шчыльную падабраўшыся да нязменнай тройкі лідараў – Renault, Lada і Volkswagen.

З 1 ліпеня аўтамабілі, якія ўвозяцца ў Беларусь, мусяць мець «сведчанне аб бяспецы»

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары