Беларусы – стукачы?


Каля 50% карупцыйных злачынстваў у Беларусі выяўляюцца дзякуючы паведамленням грамадзянаў, і актыўнасць гэткіх даносаў расце.

Пра гэта ў інтэрвʼю тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Беларусі Ігар Грэйба. Паводле чыноўніка, цяпер беларусы «актыўна звяртаюцца ў праваахоўныя органы».

Гэткая актыўнасць можа тлумачыцца грашовай узнагародай, сродкі на якую будуць вылучаць з бюджэту.

Грэйба адзначыў, што ў Беларусі ёсць неабходныя прававыя інструменты, каб не дапускаць ілжывых даносаў.

«Мы не павінны дапусціць распаўсюджвання ілжывых даносаў. У нас існуе адпаведнае заканадаўства, якое прадугледжвае крымінальную адказнасць за заведама ілжывы данос».

Урад Беларусі прыняў пастанову, згодна з якім грамадзяне могуць атрымаць грашовую ўзнагароду за дапамогу ў барацьбе з карупцыяй. Памер выплаты залежыць ад цяжкасці злачынства, якое дапамогуць выявіць пільныя грамадзяне. Гэтак, за інфармацыю пра цяжкае ці асабліва цяжкае злачынства можна атрымаць да 500 долараў, звесткі пра менш цяжкія злачынствы ацэньваюцца максімум 300 долараў.

ДР, belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў