Беларусы сталі часцей з'язджаць за мяжу


Найчасцей працоўныя мігранты абіраюць Расею і Польшчу.

З’язджае болей

Сёлета за першае паўгоддзе з Беларусі за мяжу на заробкі з’ехалі 5018 чалавек. Летась за такі ж перыяд – 3825. Рост працоўнай міграцыі склаў 23,77 %.

Большая частка – амаль 60 % – едуць на працу ў Расею. «Інтэрфакс» са спасылкай на МУС падае, што туды адправіўся 2991 чалавек, 1119 чалавек зʼехалі ў Польшчу, 432 – у ЗША.

  • Паводле Белстату, узровень зарэгістраванага беспрацоўя пад канец чэрвеня склаў 0,8 %.

Прыязджае меней

Колькасць мігрантаў, якія абіраюць нашую краіну для працы, скарацілася за першае паўгоддзе на 22,19 %.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за студзень-чэрвень у Беларусь для працы ўехалі 8627 працоўных мігрантаў супраць 11087 за аналагічны леташні перыяд.

Больш за ўсё працоўных мігрантаў прыбыло ў Беларусь з Кітаю – 3086, Украіны (2339) і Расеі (1222).

У першым паўгоддзі 2017 года беларусы выязджалі на заробкі ў 22 краіны, у той жа час у Беларусь прыязджалі працоўныя мігранты з 70 краін свету.

ДД

Стужка навінаў