Беларусы скралі ў расейцаў фуру з мясам, пераапрануўшыся ў міліцыянтаў


«Паразважаўшы, як ён будзе рабіць справаздачу перад заказчыкам аб выдаткоўванні амаль $ 40 тыс., экспедытар прыбыў у Валожынскі РАУС, чым вельмі здзівіў міліцыянтаў, паколькі ніякую фуру яны не спынялі і не затрымлівалі».

Двое жыхароў Смаленскай вобласці звярнуліся да знаёмага жыхара Беларусі з просьбай дапамагчы набыць фуру мяса за добрае ўзнагароджанне. Мужчына паабяцаў дапамагчы, але ведаючы ўсе нюансы такіх здзелак, а таксама тое, што расейцы будуць дзейнічаць без дакументаў на груз, памочнік вырашыў кінуць сваіх кампаньёнаў. Дзеля гэтай справы ён прыцягнуў знаёмага дырэктара транспартнай фірмы», – апісвае гісторыю УУС Менскага аблвыканкаму.

Спачатку для расейцаў усё ішло нармальна: беларускі таварыш «знайшоў нядорага» фуру з кіроўцам і арганізаваў нарыхтоўку мяса ў індывідуальных прадпрымальнікаў. З раніцы да вечара, пакуль расейцы напаўнялі рэфрыжэратар мясам, іх беларускі таварыш разам з уладальнікам фуры распрацоўвалі схему, каб адабраць у іх гэты тавар.[/vc_column_text][vc_single_image image=”108243″ img_size=”large”][vc_column_text]Спектакль быў разыграны позна ўвечары. Спачатку на тэлефон кіроўцы рэфрыжэратара паступіў званок ад дырэктара з указаннем рабіць тое, што яму скажуць. Рухаючыся па тэрыторыі Валожынскага раёну, кіроўца фуры і які знаходзіўся з ім у кабіне ў якасці экспедытара адзін з расейцаў убачылі на дарозе машыну з мігцелкамі. Чалавек у камуфляжы побач з ёй падаваў недвухсэнсоўныя знакі аб спыненні.

Мужчына ў форме заявіў расейцу, што дакументы на мяса выклікаюць сумнеў у сапраўднасці, таму машына будзе дастаўлена ў Валожынскі РАУС для разбору і, хутчэй за ўсё, груз будзе канфіскаваны. Экспедытару было прапанавана пакінуць кабіну, а фура ў суправаджэнні машыны з мігалкамі зʼехала.

Пастаяўшы некаторы час на ўзбочыне і паразважаўшы, як ён будзе даваць справаздачу перад заказчыкам аб выдаткоўванні амаль $ 40 тыс., экспедытар прыбыў у Валожынскі РАУС для разбору, чым вельмі здзівіў міліцыянтаў: аказалася, ніякую фуру яны не затрымлівалі.

Літаральна на наступны дзень супрацоўнікі Валожынскага РАУС знайшлі вадзіцеля фуры. Мужчына цалкам пацвердзіў словы расейца – увечары іх спыніў чалавек у камуфляжы, рэпрэзентаваўся супрацоўнікам міліцыі, суправадзіў машыну на нейкі мясакамбінат, дзе мяса выгрузілі нібыта на захоўванне, пакуль будзе праводзіцца праверка.

Аднак калі да справы падключыліся аператыўнікі крымінальнага вышуку УУС Менаблвыканкаму і пагаварылі з кіроўцам яшчэ раз, ужо з выкарыстаннем паліграфу, – усплыў цікавы званок ад уладальніка рэфрыжэратару напярэдадні затрымання, а таксама некаторыя новыя дэталі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”108247″ img_size=”large”][vc_column_text]У цяперашні час усе ўдзельнікі злачыннай групы затрыманыя. Следчыя распачалі крымінальную справу паводле ч. 4 арт. 205 КК Беларусі (крадзеж, учынены арганізаванай групай у асабліва буйным памеры).

ДД; фота: УУС Менаблвыканкаму

Стужка навінаў