Беларусы скралі ў польскім супермаркеце адзенне і хацелі ўцячы на радзіму


Працавала група паводле схемы: адзін з іх у прымяральні здымаў чыпы з мужчынскага адзення, а іншыя адцягвалі ўвагу прадаўцоў.

Польскія памежнікі атрымалі інфармацыю пра аўтамабіль «Nissan», якім перамяшчаліся падазраваныя ў крадзяжы кашуль, шортаў і пінжаку з крамаў гандлёвага цэнтру ў Беластоку на суму ў 900 злотых (каля 4,5 млн беларускіх рублёў), піша bialystokonline.pl.

Чацвярых мужчын ва ўзросце ад 23 да 29 гадоў затрымалі ў панядзелак 30 траўня на памежным пераходзе ў Кузніцы. Акрамя скрадзеных рэчаў, у аўтамабілі знаходзілася таксама іншае адзенне: шкарпэткі, кашулі, штаны ды абутак. Магчыма, гэта не першая вылазка беларусаў.

Вядзецца расследаванне.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў