Беларусы Швейцарыі збіраюць грошы на помнік Касцюшку


Двухметровую бронзавую скульптуру плануюць усталяваць у горадзе Салатурн, дзе скончыў жыццё вядомы паўстанец.

Кошт праекту – прыкладна 9000 USD. Паводле Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі, гэта матэрыял, праца скульптара, транспартыроўка і падрыхтоўка суправаджальных дакументаў, усталяванне статуі, а таксама выдаткі на ўрачыстае адкрыццё помніка.

Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца 15 кастрычніка 2017-га, у дзень 200-годдзя са дня смерці дзеяча. Побач з помнікам будуць усталяваны інфармацыйныя шыльды на беларускай, нямецкай і польскай мовах.

kastsyushka-statue_sm

«Пазл у гэтым праекце амаль склаўся: дазвол на помнік ад мэра гораду, шмат што зроблена па макеце і канцэпцыі. Будзе вельмі шкада, калі паставіць помнік не атрымаецца, бо не хапіла сродкаў. Я ўпэўнены, што ён калісьці будзе, але паставяць яго не беларусы, а нашыя суседзі палякі альбо амерыканцы», – пракаментаваў belsat.eu старшыня Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі Алесь Сапега.

Зрабіць ахвяраванне на помнік Тадэвушу Касцюшку можна, скарыстаўшы рэквізіты Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі, альбо праз краўндфандынгавую платформу talaka.by.

Assoziation der WeissrussInnen in der Schweiz

IBAN: CH10 0900 0000 6055 0578 2 (PostFinance)

PayPal: info@belswiss.org

Фота: belswiss.org

ХМ, belsat.eu

Стужка навінаў