Беларусы Швейцарыі напісалі дыктоўку ў Дзень беларускага пісьменства


Вось ужо 23 раз у першую нядзелю верасня адзначаецца свята – Дзень беларускага пісьменства. Але ж не толькі ў Беларусі адзначаюць гэтае свята. 3 верасня Асацыяцыя беларусаў у Швейцарыі сумесна з беларускаю амбасадаю арганізавала беларускую дыктоўку ў Берне.

Чаму быў вызначаны такі, здаецца, строгі фармат для святкавання? Дыктоўка – гэта спосаб адчуць і «памацаць» мову, прапусціць яе праз сябе, быццам бы стварыць тэкст наноў. А абраны для дыктоўкі верш Рыгора Барадуліна «Чалавек не ўзнікае так» нібыта пракладае мосцік да нечага вельмі блізкага і свайго, нясе ў сабе мудрасць і цеплыню.

Дзень беларускага пісьменства – добрая нагода для нас – беларусаў, якія жывуць за мяжою, падтрымаць нашую еднасць, адчуць, што мы разам, зрабіць яшчэ адзін маленькі крок у захаванні нашай культуры.

belsat.eu

Стужка навінаў