Беларусы Швейцарыі адзначылі свята «Дзядоў»


Беларуская суполка ў Швейцарыі традыцыйна сабралася каля магілы Марыі Магдалены Радзівіл у наваколлі швейцарскага Фрыбуру на захадзе краіны.

Сяргей Сіроткін на старонцы парталу для беларусаў усея Гельвецыі піша, што было адчуванне, што «у суботу 7 лістапада Марыя Магдалена Радзівіл глядзела з нябёс на іх, старых і новых сяброў Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі, на ганаровых гасцей з Культурнага цэнтру Беларусі ў Францыі, на тых, хто ўпершыню прымаў удзел у мерапрыемстве».[/vc_column_text][vc_column_text]

«І няважна, у першы ці ў чарговы раз ты чуеш пад лёгкі шорах рознакаляровай асенняй лістоты пра беларускамоўную спадчыну Марыі Магдалены, пра школы, інтэрнаты і касцёлы, пабудаваныя на яе грошы, пра кнігі, якія ўбачылі свет дзякуючы яе падтрымцы, пра нашых землякоў, якія з яе дапамогай змаглі атрымаць адукацыю і прысвяціць сябе справе служэння роднай зямлі – ніколі не стамляешся здзіўляцца глыбіні душы і непахіснаму духу гэтай яскравай жанчыны, чый жыццёвы шлях завяршыўся ў швейцарскім дамініканскім кляштары, але ж сэрца назаўсёды засталося ў родным краі, на Беларусі».

Пасля ўрачыстасці і сумеснага абеду, беларусы прашпацыравалі «па крывым вулачкам старога Фрыбура ў праменях заходзячага сонца».

[/vc_column_text][vc_images_carousel images=”34000,34004,34012,34016,34020,34024,34028,34032,34036″ img_size=”large”][vc_column_text]«І зноў такое ўражанне, як быццам некалькі гадзін таму праз гэтыя прамені сама яна, Марыя, наглядала зверху, як мы ўскладаем кветкі на яе магілу, і лістотай разам з намі шаптала малітву за спачын тых, каго ўжо няма на гэтым свеце», – піша Сіроткін.[/vc_column_text][vc_single_image image=”34071″ img_size=”large”][vc_column_text]Марыя Магдалена Радзівіл – дзяячка беларускага культурнага руху. Нарадзілася ў Варшаве, амаль усе жыццё правяла ў Заходняй Еўропе, яна лічыла сябе беларускай. Дапамагала беларускім арганізацыям у Заходняй Беларусі, літоўскім і габрэйскім культурным рухам. Апошнія трынаццаць гадоў свайго жыцця правяла ў кляштары сясцёр-дамініканак у Фрыбуры.[/vc_column_text][vc_column_text]ДД, «Белсат»; фота: Сяргей Сіроткін; «Вікіпедыя»

Стужка навінаў