Рэптылоіды ці іншапланетнікі? Менчукі адказалі акадэміку


Беларускі акадэмік Пётр Віцязь днямі заявіў, што людзі могуць з’яўляюцца нашчадкамі перасяленцаў з космасу. Кіраўнік апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі не бачыць доказаў таго, што чалавек паходзіць ад малпы.

Выступаючы на XXXI Міжнародным кангрэсе Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў ён не выключыў, што жыццё на Зямлі ўзнікла дзякуючы прышэльцам з космасу. Гэтыя словы выклікалі хвалю абмеркаванняў у сацыяльных сетках.

Мы распыталі мінакоў, ці вераць яны ў іншапланетныя істоты?

«Я таксама прытрымліваюся думкі, што сярод нас ёсцьпрышэльцы рэптылойднага тыпу, якія тут кіруюць нашымі ўсімі», – жартуе адзін з мінакоў.

«Версіяў можа быць шмат, хто яго ведае. Можа мы самі па сабе зʼявіліся».

«Можа перапрацаваў чалавек?»

Больш меркаванняў глядзіце ў відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў