Беларусы працягваюць бяднець. Прынамсі, у вёсцы


У Беларусі працягваецца рост беднасці ў сельскай мясцовасці. На гэты момант доля тых, хто жыве там менш, чым за 183,82 рублёў на месяц, можа дасягаць нават 15–20 %. Да такой высновы прыйшлі эксперты з Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтру.

Паводле выніковых звестак, самы высокі ўзровень беднасці традыцыйна зафіксаваны ў Берасцейскай, Гомельскай і Магілёўскай вобласцях, і ён стала расце. Улічваючы значны разрыў паміж гарадскім і сельскім насельніцтвам, эксперты цвердзяць, што па-за рысаю беднасці можа жыць кожны пяты беларус.

Удзельная вага насельніцтва з узроўнем наяўных даходаў, ніжэйшых за бюджэт пражытковага мінімуму, склала 6 % супраць 5,4 % летась.

Аляксандр Лукашэнка паставіў ураду амбіцыёзную задачу дасягнуць у Беларусі да канца года сярэдняга заробку памерам 1000 рублёў. Незалежныя эксперты пакуль не бачаць фактараў, якія б спрыялі хуткаму павышэнню дабрабыту насельніцтва.

belsat.eu

Стужка навінаў