Беларусы прайгралі другі матч на чэмпіянаце свету па хакеі


На чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у Пецярбургу і Маскве, зборная Беларусі пацярпела другую паразу. 7 мая яна прайграла камандзе ЗША з лікам 3:6 (0:2, 2:3, 1:1).

Нагадаем, што 6 траўня беларуская зборная прайграла Фінляндыі 2:6.

У панядзелак, 9 мая, Беларусь гуляе з Канадай (16:15), 11 мая – са Славаччынай (16:15), 13 мая – з Нямеччынай (20:15), 14 мая – матч з Вугоршчынай (16:15), 17-га – з Францыяй (16:15).

У 1/4 фіналу выходзіць чатыры каманды з групы. Пакідае, паводле рэгламенту, элітны дывізіён зборная, што зойме 8-е месца. Але наступны чэмпіянат свету пройдзе адразу ў дзвюх краінах – Нямеччыны і Францыі, таму гэтыя зборныя не пакінуць эліту. Таму беларусам трэба фінішаваць вышэй за Славаччыну ці Вугоршчыну.

Сёння ў нашай групе Славаччына перамагла Вугоршчыну 4:1, а Францыя выйграла па булітах у Нямеччыны 3:2.

ЮВ, belsat.eu, паводле nn.by

Стужка навінаў