Беларусы плацяць дзяржаве за «камуналку» значна больш, чым кажуць чыноўнікі


«Белсат» падлічыў, колькі беларусы заплацяць за камунальныя паслугі ў верасні. Лічбы, якія называюць чыноўнікі, істотна адрозніваюцца ад сумы, якую мы насамрэч плацім па «жыроўцы».

Цягам некалькіх гадоў чыноўнікі не стамляюцца нагадваць народу, колькі мала ён плаціць за «камуналку» і якія велізарныя грошы вылучаюцца з рэспубліканскага бюджэту, каб пакрыць тую частку расходаў, якую не даплачвае насельніцтва.

12 верасня начальнік упраўлення гарадскога гаспадаркі і энергетыкі Менгарвыканкаму Дзмітрый Янчык заявіў, што сёння менчукі аплочваюць усяго 31% ад рэальнага кошту паслуг ЖКГ.

«Белсат» падлічыў, колькі беларусы заплацяць за «камуналку» за верасень:

У кожнай «жыроўцы» пазначаны спажыванне і тарыф для насельніцтва. Памножыўшы адно на другое, атрымаем кошт камунальнай паслугі. Але акрамя тарыфаў для насельніцтва Савет міністраў усталёўвае і тарыф, які забяспечвае поўную кампенсацыю выдаткаў ЖКГ. Памножыўшы спажыванне на гэты тарыф, мы атрымаем рэальны кошт камунальнай паслугі.

Паслуга

Спажыванне *

Тарыф для насельніцтва, руб

Сума, руб

Тарыф, які забяспечвае поўнае пакрыццё выдаткаў, руб

Сума, руб

Тэхабслугоўванне

48 кв. м

670,6

32189

2100

100800

Капрамонт

48 кв. м

600

28800

600

28800

Вада і каналізацыя

10 куб

1844

18440

9000

90000

Ацяпленне

0,8 Гкал

90058

72050

300000

240000

Падагрэў вады

0,4 Гкал

90058

36023

300000

120000

Газ (без лічыльніка)

З трох пражываючых

17000

51000

18 900

56700

Электрычнасць

130 кВат.ч

818,9

106460

1467,5

190775

Вываз смецця

0,3 куб

39702

11910

39702

11910

Ліфт

З трох пражываючых

2626,7

7880

13100

39300

Усяго

 

 

292 700

 

638285

* – Падлікі для сям’і з трох чалавек, якія пражываюць у двухпакаёвай кватэры плошчай 48 квадратных метраў.
Атрымліваецца, што кампенсацыя сям’ёй камунальных паслуг складае 45,8%. Разбежка паміж дадзенымі рэальнай «жыроўкі» і лічбамі, якія нам агучваюць чыноўнікі, – амаль 16%!

З іншага боку, тое, як фармуюцца тарыфы, якія мы штомесяц аплочваем, не ведае ніхто, уключаючы кіраўніка Беларусі. «ЖКГ для мяне ў плане тарыфаў – гэта загадкавая краіна», – заявіў Лукашэнка на пачатку года.

ЮХ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары