Беларусы пакідаюць запісы ў кнізе спачуванняў у амбасадзе Францыі

photo

Кожны ахвотны можа прыйсці ў французскую амбасаду ў Менску, каб выказаць спачуванні пацярпелым у серыі тэрактаў у Парыжы.

Ад самай раніцы неабыякавыя беларусы прыходзяць да амбасады Францыі, нясуць кветкі і знічы. У будынку амбасады можна пакінуць запісы ў адмысловай кнізе спачуванняў. Сёння салідарных беларусаў сустракала амбасадарка Францыі Дамініка Газюі.

Дзверы амбасады для тых, хто спачувае, будуць адчыненыя да 17 гадзіны.

МР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары