Беларусы не панясуць пакарання за сцяг Расеі, але Фомачкіна пазбавілі акрэдытацыі


Санкцый на беларускую зборную за расейскі сцяг на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх Гульняў-2016 не будзе. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў прэс-аташэ Міжнароднага Паралімпійскага Камітэту Крэйг Спенс.

Санкцый на беларускую зборную за расейскі сцяг на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх Гульняў-2016 не будзе. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў прэс-аташэ Міжнароднага Паралімпійскага Камітэту Крэйг Спенс.

«Гаворка ідзе пра госця ў дэлегацыі зборнай Беларусі. Гэта індывідуальны пратэст. Мы так яго расцэньваем, таму ўжылі санкцыі толькі да гэтага чалавека – адклікалі яго акрэдытацыю.

На наш погляд, пытанне закрытае. Сёння мы размаўлялі з Паралімпійскім камітэтам Беларусі і сказалі ім, што правілы ёсць правілы. Палітычныя пратэсты забароненыя на Паралімпійскіх гульнях. Калі яны працягнуць такія пратэсты, тады мы будзем думаць аб далейшых мерах», – сказаў Спенс.

Тым часам Мінспорту ў афіцыйнай заяве паведаміла, што рашэнне аб расейскім сцягу на Паралімпіядзе прыняла ўся каманда.

Расейскі сцяг на цырымоніі адкрыцця разгарнуў Андрэй Фомачкін (53-гадовы спартыўны функцыянер, дырэктар Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы) у знак салідарнасці з расейскімі паралімпійцамі, якіх не дапусцілі да Гульняў. Пазней гэты сцяг у яго адабралі.

ДР belsat.eu паводле by.tribuna.com

Глядзі таксама
Каментары