Беларусы на Алімпіядзе: весляры Кацыярына Карстэн і Станіслаў Шчэрбачэня ў паўфінале


Кацярына Карстэн (архіўнае фота)

Прадстаўнікі Беларусі ў акадэмічным веславанні выйшлі ў паўфінал Алімпійскіх гульняў у Рыа.

У чвэрцьфінале адзіночнага выступу Станіслаў Шчэрбачэня скончыў заплыў на трэцім месцы, дзякуючы якому паспрабуе свае сілы ў паўфінале.

У заплыве з нервовай канцоўкай Кацярына Карстэн таксама заняла трэцяе месца і выйшла ў паўфінал.

Паўфіналы ў акадэмічным веславанні пройдуць 11 жніўня.

Сёння ж увечары чакаюцца наступныя выступы беларускіх спартоўцаў:

Ветразевы спорт. А 19:05 (паводле менскага часу) на старт трэцяй гонкі выйдзе Таццяна Драздоўская, неўзабаве пасля яе ў сваім класе выступіць і Мікіта Цыркун. Пасля першага дня Таццяна на 14 месцы, Мікіта – на 25-м.

Плаванне. Чэмпіён Еўропы на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем Яўген Цуркін выйдзе на старт а 19:23.

Баскетбол. А 21:30 беларуская жаночая зборная сустрэнецца з камандай Бразіліі.

Настольны тэніс. Уладзімір Самсонаў у чвэрцьфінале сустракаецца з прадстаўніком Нямеччыны Дзмітрыем Аўчаравым. Пачатак матчу а 22:00.

НМ, belsat.eu, фотаздымак ctv.by

Стужка навінаў