Беларусы – на 13-ым месцы паводле колькасці сярод гасцей-замежнікаў Варшавы


Стары горад у Варшаве

Улады Варшавы распавялі, колькі турыстаў з Беларусі летась наведалі польскую сталіцу.

Справаздачу са статыстыкай наведванняў гораду за мінулы год учора апублікавала Сталічнае бюро турызму (Варшава). Згодна з ёй, летась польскую сталіцу наведалі 68 300 беларусаў – 2 % ад агульнай колькасці замежных турыстаў, якія пабывалі ў горадзе.

Паводле колькасці беларусы занялі 13-е месца сярод іншых замежных гасцей Варшавы, на першым месцы – грамадзяне Вялікай Брытаніі.

Прыкладная лічба турыстаў у Варшаве (разам з тымі, хто прыехаў на адзін дзень):

1. Вялікая Брытанія – 349 200

2. Нямеччына – 325 800

3. Францыя – 212 600

……

11. Расея – 80 000

12. Украіна – 80 000

13. Беларусь – 68 300

У Вільні беларусы – на першым месцы

Гэта вынікае з лічбаў Літоўскага дэпартаменту статыстыкі. Летась сталіцу суседняй краіны наведалі 116 046 турыстаў з Беларусі (лічацца тыя, хто зарэзерваваў ноч у гатэлі, гостэле і гэтак далей).

Хто часцей за іншых у мінулым годзе прыязджаў ў Вільню:

1. Беларусь – 116 046

2. Польшча – 86 050

3. Нямеччына – 77 500

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў