Беларусы Крыму хочуць мець сваё тэлебачанне


Беларуская грамада Крыму хацела б інфармаваць пра свае справы з дапамогай уласнага тэлебачання і газеты. Ілюстрацыйнае фота – Dinendra Haria/i-Images via ZUMA Press/Forum

Пра гэта заявіў старшыня беларускай грамады анексаванай паўвыспы.

На мінулым тыдні ў Крыме прадставілі кнігу «Беларусы. Сусветная серыя». Паводле «Крымскай газеты» выданне прысвечанае «як гістарычным дзеячам беларускага паходжання, якія былі на паўвыспе, гэтак і сучаснікам».

Прэзентацыя кнігі «Беларусы. Сусветная серыя» стала галоўнай тэмай «Крымскай газеты» у мінулы панядзелак. Фота – Алег Мацкевіч

Падчас прэзентацыі старшыня беларускай грамады Крыму Раман Чагрынец заявіў аб планах дыяспары.

«Мы б хацелі бачыць і сваю беларускую газету, і тэлевізійную рэдакцыю – яна патрэбная, бо беларускі этнас – чацвёрты па велічыні ў Крыме, і ён заслугоўвае, каб яго бачылі, і аб ягонай працы ведалі», – заявіў Чагрынец.

Летась Раман Чагрынец прапанаваў стварыць партал «Беларусь–Крым», які пакажа «сапраўднае жыццё ў Крыме» беларусам і будзе вазіць крымскіх турыстаў у Беларусь.

ДД

Стужка навінаў