Беларусы і беларускі: хто больш спіць, працуе, глядзіць тэлевізар?


Як выглядае жыццё сярэднестатыстычнага беларуса ў жыццёвай перспектыве? Мы падлічылі, колькі гадоў цягам жыцця мы выдаткоўваем на працу, сон, гадаванне дзяцей.

Мы абралі тыя сферы жыцця, якія займаюць больш за ўсё часу. Сярод іх – сон, праца, прыгатаванне ежы, спорт, догляд за дзецьмі, захапленні і гульні ды іншыя.

1.-Жыцце-беларуса-(Пры-ежы)

2.-Жыцце-беларуса-(Спорт)

3.-Жыцце-беларуса-(ДзД)

4.-Жыцце-беларуса-(Гульні)5.-Жыцце-беларуса-(СМІ)

Асабліва цікава дадзеныя выглядаюць з гендарнага аспекту. Напрыклад, на прыгатаванне ежу за ўсё жыццё ў жанчын сыходзіць амаль чатыры гады, у той час як у мужчынаў крыху больш за паўгода. А вось спортам за сваё жыццё мужчыны займаюцца амаль на год больш за жанчын.

7.-Жыцце-беларуса-(Сон)

6.-Жыцце-беларуса-(Праца)

Аднак варта ўлічваць, што гады размяркоўваюцца з улікам сярэдняй працягласці жыцця беларусаў і беларусак. То бок, калі цягам дня яны працуюць прыблізна роўны час, то праз большую працягласць жыцця жанчыны агулам працуюць даўжэй.

КС, МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары