Беларусы годныя заробку $ 3 тыс.


Такую лічбу назваў памочнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыл Руды на сустрэчы са студэнцкім актывам БДУ.

Ён адзначыў, што ўзровень зарплаты неабходна параўноўваць з маштабам коштаў.

«Калі мы гаворым пра прадукты харчавання, спажывецкі кошык, рэчы, якія мы хочам купіць, то зарплата ў раёне 3 тысячаў долараў – дастойная зарплата … зараз скажу каго… Мне здаецца, Сяргею Уладзіміравічу, як рэктару і як акадэміку, гэтага мала».

Кірыл Руды быў прызначаны памочнікам прэзідэнта па эканамічных пытаннях летам 2013 года. Да гэтага ён займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара прадпрыемства «Бел Хуавэй Тэхноладжыз».

Ён таксама адзначыў, што пасля пераходу з бізнесу на дзяржаўную службу яго заробак значна знізіўся.

«Так, у заробку я страціў, груба кажучы, у пяць разоў, але затое мне цікава гэтым займацца».

У жніўні сярэдні заробак у Беларусі склала 6 млн. 360 тыс. рублёў. Пры гэтым сярэдні заробак у больш чым 12 тысячах арганізацыяў складаў менш за 5 млн. беларускіх рублёў.

ДР, belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў