«Беларуснафта» прапануе падняць цэны на паліва на 5 %


У Беларусі наспела павышэнне цэнаў на паліва, мяркуюць у вытворчым аб’яднанні «Беларуснафта».

На думку гендырэктара кампаніі Сяргей Каморнікава, апраўданым выглядае 5-адсоткавы рост. Адпаведную заяву ён зрабіў сёння ў Менску перад адкрыццём канферэнцыі «Рынак нафтапрадуктаў і газу Рэспублікі Беларусь»:

«Па вялікім рахунку, калі глядзець эканамічную канʼюнктуру вонкавую, то пэўнае павышэнне коштаў наспела. Ну, не можа бензін у Беларусі, у краіне, якая не здабывае дастатковага абʼёму нафты для загрузкі нашых нафтаперапрацоўчых заводаў, каштаваць танней, чым у Расейскай Федэрацыі. Гэта няправільна, як бы насельніцтва не ставілася да пытання павышэння цэнаў. Таму, калі ўзровень барэлю ўмацаваўся на ўзроўні $ 55, а на гэтым тыдні павышаўся і да $ 59, то ў гэтай сітуацыі цэны на ўнутраным рынку павінныя расці».

Камуналка таксама даражэе, глядзіце ў сюжэце «Абʼектыву»

Разам з тым Каморнікаў назваў пытанне павышэння цэнаў «складаным».

«Мы пакажам сёння дысбаланс, які ёсць паміж Расеяй і Беларуссю ў цане, але 5-адсоткавы ўзровень (павышэння коштаў на паліва – заўв.) бачыцца дастаткова разумным, узважаным і апраўданым з пункту гледжання канʼюнктуры з сумежнымі краінамі», – адзначыў Сяргей Каморнікаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Интерфакс»

Стужка навінаў