Беларускія жаўнеры «адбівалі» вёску ў сепаратыстаў


Падчас вучэнняў на палігоне Лепельскі, «незаконныя ўзброеныя фармаванні занялі ўмоўны населены пункт Жылін з мэтай схілення мірнага насельніцтва на свой бок».

«Прадстаўнікі Узброеных Сіл і Міністэрства ўнутраных спраў павінны былі правесці перамовы аб вывадзе мірнага насельніцтва з небяспечнага перыметру, а ў выпадку нязгоды сепаратыстаў з высунутымі ўмовамі – правесці аперацыю па зачыстцы і блакаванні гораду» – піша «Во славу Родины».

Аўтары артыкулу адзначаюць, што за сумеснымі дзеяннямі падраздзяленняў Узброеных Сіл і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў назіраў міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў