Беларускія ВНУ пачалі прымаць дакументы ад абітурыентаў


Падаць дакументы на бюджэт можна будзе з 12 па 17 ліпеня.

На платнае навучанне падаваць дакументы можна па 4 жніўня. Акадэмія МУС, Магілёўскі інстытут МУС ды Універсітэт грамадзянскай абароны МНС будуць прымаць дакументы па 31 ліпеня, творчыя ВНУ – па 2 жніўня.

Уступныя іспыты пачынаюцца з 18 ліпеня – па творчых спецыяльнасцях, фізічнай культуры, а таксама для абітурыентаў з сярэдняй адукацыяй, якія паступаюць на скарочаную форму навучання.

Дакументы, якія мусяць падаць абітурыенты:

  • пасведчанне асобы
  • заява, запоўненая па ўзоры, які выдае ВНУ
  • дакумент аб адукацыі, на падставе якога паступае абітурыент
  • сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання
  • медычная даведка
  • дакументы, якія пацвярджаюць ільготы (пры іх наяўнасці)
  • фотаздымкі (форма і колькасць вызначаюцца ВНУ)

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары