Тактычная група «Беларусь» адказалі кіраўніку беларускага МУС


Беларусы, якія змагаюцца на ўсходзе Украіны, адказалі на заяву Шуневіча пра магчымасць распачаць крымінальныя справы на нашых землякоў, якія ваююць на Данбасе па абодва бакі фронту.

«Беларусы баронячы сёння Украіну, бароняць і Беларусь. Маем супольнага ворага – імперскую Маскву. Перамога Украіны, гэта надзея для Беларусі, што заўтра пуцінскі рэжым не прыйдзе з вайной у наш дом.

Заклікаем улады Беларусі спыніць хлуслівую прапаганду з Масквы, пад уплывам якой вярбуюць грамадзянаў Беларусі ў шэрагі незаконных вайсковых фармаваньняў сепаратыстаў. Усе ваюючыя на баку сепаратыстаў павінны быць прыцягнуты да адказнасці», – напісалі на сваёй старонцы ў Facebook «Згуртаванне патрыётаў».
Сёння кіраўнік МУС Беларусі заявіў, што ведамства пачало збіраць матэрыялы па артыкуле «Наёмніцтва» прынамсі на 20 нашых суайчыннікаў, якія бралі ўдзел у канфлікце на Данбасе.
Стужка навінаў