Беларускія вайскоўцы паехалі на вучэнні АДКБ у Казахстан


З 1 па 5 кастрычніка на палігонах Матыбулак і Мунке ў Казахстане пройдзе тактыка-спецыяльнае вучэнне Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы «Пошук-2018».

У іх возьмуць удзел каля 40 вайскоўцаў беларускіх разведвальных падраздзяленняў, якія ўжо накіраваліся ў Казахстан, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.

У вучэннях возьмуць удзел прадстаўнікі разведвальных падраздзяленняў узброеных сілаў дзяржаваў-чальцоў АДКБ.

«Падчас вучэння будуць адпрацоўвацца пытанні кіравання, арганізацыі і вядзення выведкі ва ўмовах выканання вучэбна-баявых задачаў у розных умовах абстаноўкі», – адзначылі ў прэс-службе вайсковага ведамства.

У пачатку верасня ў Беларусі прайшло маштабнае вучэнне ўзброеных сілаў, у якім узялі ўдзел 7500 вайскоўцаў, 260 адзінак бранятэхнікі, каля 30 самалётаў і верталётаў. Глядзіце размову з вайсковым аглядальнікам Аляксандрам Алесіным, які выказаўся пра вайсковую супрацу Беларусі з Расеяй.

Таксама прапануем вашай увазе сюжэт «Прасвету», у якім даецца прагноз польскіх вайсковых экспертаў наконт таго, якой будзе Беларусь праз 10 гадоў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў