Беларускія вайскоўцы будуць ездзіць на бясплатных кітайскіх бронеаўтамабілях


КНР паставіць у Беларусь бронетранспарцёры CS/VN3, якія прызначаны для хуткага разгортвання і правядзення спецыяльных аперацый.

Асабліва добра яны падыходзіць для працы ў складаных гарадскіх і горных умовах.

На мінулым тыдні беларускія вайскоўцы прайшлі курс па абслугоўванню браневікоў на заводзе ў кітайскім Чунцын.

CS/VN3 здольны развіваць хуткасць па шашы да 100 км/г. У вадзе бранявік рухаецца з хуткасцю да 6 км/г. 160 літраў паліва ў баку хапае на 600 км. Экіпаж браневіка складае дзве асобы, яшчэ трое размяшчаюцца ў дэсантным аддзяленні. На борце мае два кулямёты. Браня можа абараніць экіпаж ад агню лёгкай стралковай зброі і аскепкаў снарадаў. У куленепрабівальных вокнах бронемашыны абсталяваныя байніцы для вядзення агню са стралковай зброі, дэсант пакідае CS/VN3 праз заднія дзверы.

Кітай ужо не першы раз прадстаўляе Беларусі бясплатную ваенна-тэхнічную дапамогу. Вясной 2015 года Беларусь атрымала ад Кітая FAW HongQi L5, а яшчэ раней – DongFeng Mengshi EQ2050, вядомыя ў Беларусі як «Багатыр».

ДР belsat.eu паводле vsr.mil.by, tut.by

 

Стужка навінаў