Беларускія турысты сталі менш выдаткоўваць у Літве


Выдаткі замежных турыстаў у гандлёвых цэнтрах Літвы ў 2016 годзе ў параўнанні з 2015 годам скараціліся на 11%, а кошт сярэдняга кошыка пакупак знізілася на 5%.

Літоўская газета Verslo zinios піша, што большую частку Tax free (падатак на даданую вартасць) вяртаюць сабе турысты з Беларусі і Расеі, аднак іх выдаткі змяншаюцца.

Паводле прадстаўнікоў Global Blue Lietuva, гэта можа быць звязана з абмежаваннем для беларусаў, якія ездзяць за мяжу часцей, чым раз у месяц. За тавары, кошт якіх перавышае 300 еўра, ім даводзіцца плаціць падатак на імпарт.

Сярэднія выдаткі турыстаў з Беларусі і Расеі ў 2016 годзе склаў 152 еўра.

Больш за ўсё беларускія турысты выдаткавалі ў Вільні (89% усіх выдаткаў), Каўнасе (3%) і Клайпедзе (7%).

ДР belsat.eu паводле bns.lt

Стужка навінаў