Беларускія тэнісісткі ўпершыню прайшлі ў плэй-оф Сусветнай групы Кубка Федэрацыі


У другім дывізіёне нашая дружына перамагла зборную Канады з агульным лікам 3: 2. Што праўда, пачатак быў цяжкі – беларускі саступалі 1: 2.

У вырашальнай парнай сустрэчы Вольга Гаварцова і Аляксандра Сасновіч абыгралі канадскі дуэт Кэрал Чжан і Габрыэлу Даброўскі з лікам 6: 2, 6: 4. Аляксандра Сасновіч правяла два паядынкі запар і стала самым выніковым гульцом айчыннай зборнай, абыграўшы Француазу Абанду і Аляксандру Возняк.

Перамога дала магчымасць беларускам пазмагацца за павышэнне ў класе. У красавіку нашыя тэнісісткі ўпершыню ў гісторыі згуляюць у плэй-оф Сусветнай групы. Для гэтага прыйдзецца абыграць адну з мацёрых патэнцыйных суперніц, якія прайгралі напярэдадні ў чвэрцьфінале спаборніцтваў – гэта зборныя Італіі, Расеі, Румыніі і Германіі.

Варта адзначыць, што былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка не прыляцела ў Квэбэк.

ДР, belsat.eu, pressball.by

Стужка навінаў