Беларускія шаптухі трапілі ў «The Guardian»


«Апошнія шэпты Беларусі» – гэтак называецца рэпартаж фатографа Сяргея Лескеця, які апошнія 4 гады дакументаваў старажытныя ўсходнееўрапейскія практыкі лячэння. Выданне адзначае, што аўтар звяртаўся «да жанчын, якія вераць, што Бог надзяліў іх сілаю вылечваць хворых і выганяць дэманаў».

«Я была самым малодшым дзіцем у нашай сямʼі. Мой бацька лячыў быдла; мая маці лячыла людзей і дапамагала пры родах. Доўгі час я не хацела быць лекарам. Мне было сорамна і страшна. Тады Ісус прыйшоў да мяне і сказаў: «Аленка, ты павінна дапамагаць людзям і быдлу. Не хвалюйся, я дапамагу табе». З таго часу я шаптуха», – распавяла бабка Алена.

Усяго Сяргей Лескець сабраў восем гісторый.

Сяргей Лескець нарадзіўся ў 1984 годзе ў вёсцы Турэц-Баяры, што ў Маладзечанскім раёне. Цяпер ён жыве ў правінцыі, што не перашкаджае яму шмат выстаўляцца і друкавацца ў еўрапейскіх часопісах.

Журналісты «Белсату» таксама рабілі рэпартаж пра шаптух >>> 

Як шаптуха была ў камсамоле, або Каму перададуць свой дар беларускія знахаркі?

ДР belsat.eu

Стужка навінаў