Беларускія рок-зоркі заспяваюць у Музеі народнай архітэктуры і побыту


30 чэрвеня ў Музеі народнай культуры і побыту пройдзе першы фестываль беларускай рок-музыкі «Наш дзень».

«У нашай краіне мала фестываляў выключна беларускай музыкі, таму было вырашана зрабіць такі фэст», – паведаміў belsat.eu арганізатар фэсту Уладзімір Плавінскі.

У фэсце прымуць удзел: Volski, Dzieciuki, Дай Дарогу!, Крама, Nizkiz, Neuro Dubel, Akute, The Superbullz, :B:N, Мутнаевока, Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў.

Калі фэст пройдзе паспяхова, то ў планах арганізатараў зрабіць яго штогадовым. На пляцоўцы фестывалю будуць падрыхтаваныя зоны актыўнасці для кожнага: ад дзяцей да дарослых. Уладзімір таксама кажа, што гэты фэст можа стаць альтэрнатыўнай пляцоўкай для студэнтаў, які маюць у гэты дзень выпускныя і хочуць весела ды цікава адзначыць сваё свята.

Для наведвальнікаў будуць арганізаваныя фестывальныя аўтобусы, якія прывязуць са станцыяў метро «Пятроўшчына» і «Малінаўка» на месца правядзення мерапрыемства. Квіткі можна набыць на сайце kvitki.by.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары