Беларускія РНЕшнікі заклікаюць змагацца за Наваросію


Група «Беларускі атрад добраахвотнікаў РНЕ» і «Праваслаўная армія Данбасу» ў расейскай сацыяльнай сетцы «Вконтакте» прапаноўвае змагацца супраць «кіеўскай хунты» і «БНФаўцаў».

[vc_single_image image=”346803″ img_size=”large”]

Нагадаем, што ў сакавіку «Вконтакте» угледзела прыкметы «экстрэмізму» у нацыянальным гербе «Пагоня». Напярэдадні Дня Волі адміністратары сацсеткі заблакавалі адмысловую інтэрнэт-праграму гарадзенца Кастуся Новікава: «Вам адмоўлена ў размяшчэнні дадаткаў у сувязі з парушэннем артыкула 20.3 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях Расейскай Федэрацыі «Прапаганда і публічнае дэманстраванне нацысцкай атрыбутыкі ці сімволікі, альбо публічнае дэманстраванне атрыбутыкі ці сімволікі экстрэмісцкіх арганізацый».

ЮВ, паводле svaboda.org

Стужка навінаў