Беларускія ратавальнікі дапамагаюць гасіць лясныя пажары ў Турцыі


Верталёт МНС

Авіятары МНС Беларусі выканалі міжнародны пералёт у Турцыю і заступілі на дзяжурства для працаў у горна-лясістай мясцовасці.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Верталёт Мі-8 аказвае дапамогу турэцкаму боку ў барацьбе з ляснымі пажарамі, а таксама дастаўляе мясцовых ратавальнікаў да месцаў узгаранняў.

Па стане на раніцу 12 траўня беларусы ўжо выканалі 11 палётаў, Мі-8 здзейсніў 20 зліваў вады на ачагі лясных пажараў і даставіў у цяжкадаступныя месцы 16 пажарных з экіпіроўкай.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары