Беларускія праваслаўныя адзначаюць Вялікую Пятніцу


Вялікая Пятніца лічыцца днём строгага посту і жалобы ў памяць пра пакуты Ісуса Хрыста на крыжы.

Напярэдадні Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Павел адслужыў ютрань з чытаннем дванаццаці Евангелляў Мукаў Хрыстовых у Свята-Духавым кафедральным саборы ў Менску, паведамляе партал Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Строгія нормы прадугледжваюць, што ў Вялікую Пятніцу вернікі зусім нічога не ядуць.

У Вялікую Суботу, 11 красавіка, мітрапаліт адслужыць Боскую літургію. Набажэнства распачнецца а 9-й, а 23-й прадстаяцель БПЦ узначаліць служэнне Усяночнай.

У свята Светлага Хрыстова Уваскрэсення (12 красавіка) Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі адслужыць велікодную ютрань і Боскую літургію. Пачатак набажэнства – у 00.00.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары