Беларускія праваабаронцы ва Украіне дапамагаюць перасяленцам з Данбасу


Беларусы працуюць у Харкаве ў межах праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне, зарганізаванай ПЦ «Вясна».  Валанцёры дапамагаюць атрымаць гуманітарную дапамогу і развязаць праблемы перасяленцаў разам з мясцовымі ўладамі ды грамадскімі арганізацыямі.

 «Гэтым гарачым суботнім днём у Харкаве ўдзельнікі місіі дапамагалі ўпарадкаваць гуманітарку для перасяленцаў, займаліся з дзецьмі ўцекачоў і нават збіралі мэблю. А яшчэ сёння мы падмянялі харкаўскіх валанцёраў на тэлефоннай гарачай лініі», – пішуць беларускія праваабаронцы ў дзённіку місіі.

Гуманітарная місія з удзелам беларусаў распачалася 5 чэрвеня супрацаю з харкаўскай грамадскаю ініцыятывай «Станцыя Харкаў». Неўзабаве валанцёры маюць намер пашырыць сваю працу і ў іншых гарадах: у Чарнігаве, Львове ды Адэсе.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў