Сёння Дзень народзінаў Антона Луцкевіча. Факты пра першага прэм’ера


Глядзіце інфаграфіку «Белсату»

Палітычны і грамадскі дзеяч Антон Луцкевіч нарадзіўся 29 студзеня (паводле новага календара) 1884 году.

  • Публіцыст, гісторык, літаратурны крытык, лінгвіст і выдавец. Брат Івана Луцкевіча.
  • Ведаў 7 моваў. Зрабіў першы пераклад Новага запавету з грэцкай мовы на на беларускую.
  • Паходзіў з дробнага шляхецкага роду герба «Навіна».
  • Быў бачным дзеячам віленскага масонства. Разам з братам Іванам Антон Луцкевіч заснаваў першую ў Вільні масонскую ложу «Лучнасць» («Адзінства»).
  • Быў выдаўцам газеты «Наша Ніва», адным з заснавальнікаў Беларускага музею ў Вільні.
  • Лічыцца адным з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху пачатку XX стагоддзя.
  • Антон Луцкевіч стаў ініцыятарам абвяшчэння ў 1918 годзе незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Быў аўтарам трэцяй устаўной граматы.
  • Прэмʼер-міністр БНР.
  • 14 чэрвеня 1941 года прысуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі.
  • Адзін з допытаў Луцкевіча доўжыўся 36 гадзінаў.
  • Памёр у зняволенні.
  • Быў рэабілітаваны ў 1989 годзе.
Глядзі таксама
Каментары