Уноч на 20 ліпеня на беларуска-польскай мяжы ў Гарадзенскім раёне памежнікі затрымалі трох нелегальных мігрантаў з Індыі і арганізатараў іх перапраўкі.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту, грамадзяне Індыі прыляцелі ў Нацыянальны аэрапорт Менску з Дэлі. З дапамогай прыватнага перавозчыка яны спрабавалі трапіць у Польшчу, а далей – у Францыю.
Цяпер нелегалам пагражае дэпартацыя і штраф да 100 базавых велічыняў (больш за 1180 долараў). Праваахоўнікі высвятляюць, ці маюць індыйцы дачыненні да іншых парушэнняў беларускіх законаў.
Арганізатары нелегальнай перапраўкі, згодна з артыкулам 371-1 КК, могуць быць пазбаўленыя волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без яе.
Паводле інфармацыя памежнікаў, гэта ўжо другі спынены імі за год канал нелегальнай міграцыі з Індыі.
КА, belsat.eu